Вясна, а радасцi няма
Бо на душы - зiма.
Накуралесiла яна -
Усе завуголлi замяла.
I завiруха тут жыва,
Вятры i халада.
Хiба, забылася душа -
Хамянуцца ей пара.
Звiнi, звiнi, ручай, -
Ды шчасце нагукай.
Бяжы,бяжы, вада, –
Ды прападзi, нуда.
Бяры, бяры права
Хутчэй, вясна, -
Ты адступi, зiма,
Ды ажывi, душа!
Свидетельство о публикации №116032006456