Страчанае каханне
Ты -- вада, што точыць берагі.
Мы з табой любоў не захавалі,
Квецені вясны не збераглі.
Разыйшліся ў лёсе чалавечым
Сцежкі, нібы ў моры караблі.
Боль пачуццяў мы трызненнем лечым,
Што зайздроснік нейкі прырабіў.
Ты яшчэ сама не разумееш,
Што твой шлях да цемрадзі вядзе.
Там ты шчасце ў прыцемку развееш
І пясок убачыш на вадзе.
Толькі позна -- ці крычы, ці біся,
А назад не вернеш, што было.
Ты рассып на глебу думак бісер,
Каб яго цячэнне абняло.
Свидетельство о публикации №116032001587