Стамлёны дзень
Губляць свой цень на ростаннях дарог.
А я іду, да новых крочу ведаў,
Да тых мясцін, што ў сэрцы абярог.
О, колькі тых дарог стапталі боты!
Яны вялі народ мой да надзей:
На іх былі сустрэчы і турботы,
Тут спачываў і прачынаўся дзень.
Мой новы верш на крылах узлятае
Нібыта спеў, дзе сцішыцца хада.
На тым шляху крыніца б'е святая --
Бруіць жыццём сцюдзёная вада.
Мой доўгі шлях апраўданы радкамі,
Бяссонніцай пранізлівых начэй.
Я чэрпаю ваду, бы лёс, рукамі,
І п'ю яе, бо гэтак жыць лягчэй.
Свидетельство о публикации №116031906579