Зiмовыя госцi

Прыляцела сарока,
Напэуна, з далёка,
Прысеушы на дрэва,
У вочы глядзела,
Нiбы-та казала:
- Ну, што не пазнала?
Улетку  бывала -
Твой двор не мiнала,
Ты  нас  не ганяла,
Усiм корму ставала.
Зiма усе прыбрала,
Таму й завiтала.

Няёмка мне стала.
Я зерне  дастала,
Бульбы i  сала.
Нядоуга чакала -
Cяброука старая,
Верабейчыкау зграя
Наукола  скакала
Ды зерне клявала.
Мабыць, дзякуй,
Мне цiха шаптала,
Бо галавамi кiвала.

Як толькi сабака
Гучна брахала -
Кучка галоднвых
На дрэва шугала.
Ад страху дрыжала -
Ды хутка злятала.
Праз некалькi часу
Малюнак я бачу:
Варона крывая
I удот завiталi,
Ды зерне сухое
Усе смакавалi.

Лясная у садзе
Братва працавала:
Кару  адбiвала,
У бакi адкiдала
Ды ежу шукала,
Мой сад ратавала.
Цяпер ужо  я -
Iм, дзякуй, казала!
Чырвоныя шапкi
Iх толькi мiгалi.
На мяне яны увагi
Зусiм не звярталi.


Рецензии