Бяда с катом

 

У прошлым годзе, у вясну
Кот папау наш у бяду:
Хтось с  суседзяу у сябе
Капканоу наставiу у хляве.

Быу у нас ён член сям`i
Ды папауся, як малы.
Цэлы тыдзень не маглi
Мы нiдзе яго знайсцi.

Быу у нас  ён прыгажун,
Добры сябар i шалун.
Шэрсць блiшчэла, як алея
Ды вiсела, быццам шлея.

Быу зусiм ён не лянiвы
I любiу так дом наш мiлы.
Як прыйшоу праз тыдзень -
Хто ж такi быу злыдзень!?

Што ката майго замучыу.
Шэптам гора ен азвучыу:
Лапка у яго была страшная
Ды халодная зусiм такая.

Куды сунуць тут iглу?
Нiдзе мышцау не знайду.
Сам сябе ён ратавау -
У гумне, на сене, спау.

Ды яды у рот не брау -
Толькi многа - многа спау,
А калi прыйшоу да хаты -
Быу на ногi небагаты.

Сам сабе хiрургам стау
Ды урок нам добры дау:
Будуць скальпелем клыкi,-
Калi хочаш быць жывы.

Ён цяпер у нас крывы -
Тры с паловаю мае нагi.
Але зноу цяпер блiшчыць
Ды вясной гуляць бяжыць.


Рецензии