Я пра старонку родную спяваю
Пра ветлівых людзей – іх дабрыню.
З усмешкай ранак цёплы сустракаю,
Сягаю за аблокі ў вышыню.
Любуюся на вольныя прасторы,
Дзе гай шуміць, дзе песня салаўя.
Дзе прарастае зерне на разорах,
Што ў час пасеяла рука мая.
І сэрца разрываецца ад шчасця —
Ад гонару за край, што ў свеце наймілей.
Нясу букет да помніка пакласці
Салдату-воіну ў святочны юбілей.
Ён не прыйшоў, не вернецца дахаты,
Не зможа ўзяць на рукі немаўля…
Мой край легендамі и песнямі багаты,
Лясной красою славіцца зямля.
Няхай заўсёды тут спакойна будзе:
Рунее рунь вакол і пеняцца сады.
Як пчолкі, на зямлі шчыруюць людзі,
Край застаецца вечна маладым!
Свидетельство о публикации №116031804136