Зямля наша
І рамонак пахучых драбняк
Гэтым я карыстаюся ў летку
Думак гоніць няспынны скразняк.
А над вёскаю , горадам-сонца
Матылём чырванее мак
Не хачу я сядзець ля аконца
На паветры сапраўдны смак.
З вулляў пчолы гудуць вылятаючы
Пахне кропам , віецца гарох
Рэвень наш лапушысты хістаючысь
Сцеля мягкую сцежку ля ног.
Многа розных за вёскай палёў
Лілавее мясцом канюшына
Нібы трапіў дзяцінства ізноў
Наш ячмень мне шчакоча брушыну.
Сіняватыя хвалі ільну
Так прыемна мне лашчуть вока
Да зямелькі вухам прыльну
І грудзямі ўздыхну глубока.
Пан авёс і пшаніца паненка
Кукурузы зялёная даль
Вецяр цёплы калыша сукенка
Аж да сну запрашае амаль.
На душы цяшыня і спакой
Дзе шчэ знойдзеш куточак такі
Каб да шчасця крануўся рукой
Пазабыўшы свае касякі…
Гэта наша зямля-во багацце!
Сіні хуткіх , павольных рэк
Ты зямля- наша родная маці
Дзе шчаслівы жыве чалавек.
Непрыкметна уздыхнеш салодка
Глянь у небе трапеча жаўрук
Усё бачыць цікавае вока
Адчываецца продкаў гук…
Свидетельство о публикации №116031800015