Родам з вёскi
Дзе свет я ўбачыла вясной,
Дзе па кустах за агародам
Дзяцінства бегала са мной.
З гадамі сонечныя ўзлескі
Пазарасталі грабняком.
А як сінелі там пралескі!
Як пахла ўвечары дымком!
Цвілі вяргіні каля ганку,
Налівы ў садзе дождж збіваў.
Вясёлы мяч ганяў “цыганку”
Па цёплых дыванах мураў.
Узімку з мамаю ў палонку
Насілі “рыззе” паласкаць.
Суседка гнала самагонку.
Бабуля ўмела кросны ткаць.
Над хатай ластаўкі кружылі,
Вужы з маліннікаў паўзлі.
А мы ўсёй вуліцай дружылі
І гледзячы на лес раслі.
Сталелі душы на прыволлі -
На канюшынавым лужку
І жоўтым лубінавым полі,
Зялёнай копанцы-“кружку”.
…Сарвала восень з грушаў лісце,
Сляды дзяцінства замяла…
Я родам з вёскі, дзе калісьці
Вясна пралескамі цвіла.
Свидетельство о публикации №116031708049
Лариса Геращенко 15.06.2020 15:15 Заявить о нарушении