***
Татка, без цябе паугода пражылi.
Ды нiяк не верым мы,
Што ужо не убачым i сляды.
Што нiколi i нiдзе, ен не пазаве:
- Дзецi, iдзiце усе сюды.
Што на возе ужо не падвязе,
А нi днём, нi у вечары.
I цячэ, цячэ з вачэй сляза
Горкая, гарачая яна.
I балiць, балiць душа,
Бо на сэрцы зарубка жыва.
***
Скажы мне, татка, не крывi:
Чаму душою не счарствеу,
Хоць толькi ты перацярпеу?!
Хiба жыцце было лягчэй?
Напэуна, быу за нас мудрэй
I каменя за пазухаю не трымау,
А можа, ты усе трывау?!
Хоць бы калi сказау:
- Я для сябе жыву.
Ды не, - усiм чым мог дапамагау,
Нiкому, а нiколi нi у чым не адказау.
***
Мы чакаем цэлы год,
Можа, затрымау цябе народ?
Ды надзею не губляем,
Можа, прауда, адшукаем?
Выглядаем адусюль мы
I, здаецца, што вароты
Заскрыпяць, як калаурот
Раптам з’явiшся i ты.
Мо зязелькай закукуеш,
Можа, лiсцiкам упадзеш,
Мо ты ветрыкам махнеш,
Можа. снегам сыпанеш,
Мо галiнкай скрыпанеш.
Мо былiнкай прарасцеш.
Мо далоняю шурпатай
Нам па твары правядзеш
Гэта толькi наша мара -
Здзейснiцца ей не бывала.
Ты пайшоу адсюль дамоу
I назад няма шляхоу.
Каб табе, наш Божа,
Дау прыют прыгожа.
Каб i там ты працавау -
Ды спакойна спачывау.
Свидетельство о публикации №116031705678