Душа, што прагне вышынi
Як поле па дажынках*,
Калі слязу хаваеш ты
І кажаш:" То--дажджынка..."--
Прыйдзі ў касцёл такой парой,
Маўчы і слухай.
Як загаворыць Бог з табой --
Адступіць скруха*.
І прыйдзе ціхі супакой,
Святло прагляне.
І здыме сум* твой як рукой,
Шчаслівай стане
Душа, што прагне* вышыні
Ў святым маленні:
--О Божа Вечны, барані*,
Пашлі збаўленне*!
прагне -- жаждет
дажынкі -- окончание жатвы
калі -- когда
скруха -- тревога
сум -- печаль
барані -- сохрани
збаўленне -- избавление
Свидетельство о публикации №116031609055