***

У мяне сусед, сябры,-
Гэта бусел малады.
Так я думаю, а мо -
Тая  пара, што дауно
Збудавала на хляве
Цеплае, утульнае гняздо.

Колькi ужо гадоу яны
Лашчаць наша  вока.
Ад  вясны да восенi ажно
Носяць мох i хварасты,
Ладзяць дом для дзетвары.

Хутка лета прабяжыць:
Стануць дзецi на крыло,
Ды забудуць роднае цяпло.
Знойдуць пару па вясне,
Будуць ладзiць дом сабе.

Але часам прылятаюць
I да роднага вугла -
Пэуна часта успамiнаюць,
Што  дзяцiнства тут прайшло,
Ды бацькоу сваiх вiтаюць
Кажуць, дзякуй, за жыцце.

А яшчэ у хляве жыве адна
Белагрудых ластаукау сям’я.
Гэта цуд, скажу я вам,
Каб з гразi  наладзiць дом.
Потым пер’ечкам услаць,
Каб дзецяткам добра спаць.

Дзень iдзе - за iм другi -
Раптам шчэбет угары.
Гвалт стаiць у iх гняздзе -
Есцi  хочацца дзетве.
I працуе так сям‘я,
Што зайдросцiць мушу я.

Хутка вырасце яна,
Гэтых птушак дзетвара,
Ды  палецiць са двара.
Буду я вясны чакаць,
Каб пярнатых сустракаць.


Рецензии