Тры каменьчыкi

Сёння з морам развітаўся,
Тройчы з ім пацалаваўся,
Хвалі тры абняў рукой,
Твар абмыў вадой марской,
Тры каменьчыкі падняў,
Тры жаданні загадаў.
Першы – белы, як ільдзіна:
Каб дабраўся да радзімы,
Другі – шэры і стракаты,
Каб пабачыў сваю хату.
Трэці ўзяў – агню ярчэй,
Каб сустрэць Вясну хутчэй!

Вентспілс, 13 сакавіка 2016.


Рецензии
Першы– шкло ці ільдзіна:
бы сына ты мне нарадзіла,
а другі нібы луг той стракаты,
быць бы тройчы мне татай.
Трэці сонца ляснога ярчэй,
быць з табою упоруч хутчэй!
толькі без абраз,добра!вось такія асацыацыі узніклі пры прачытанні вашага верша...ен мне спадабауся...рады спатканню з беларускамоуным аутарам....поспехау!Жыве Беларусь!

Владимир Гайдук   06.10.2016 12:01     Заявить о нарушении