21 02 14 Аб тым што болем адзавецца

Сябе пытаю усё часцей
А каб не чуу а каб не бачыу
Каб гора горкае людзей
У сэрцы болем не адзначыу

Каб толькi святам дзённа жыу
Забыушысь што бяда за ганкам
Ды не аб чым больш не тужыу
Дзiвосным студзеньскiм свiтанкам

Трымаю сэрца аберуч
Бо у замежжы палахлiва
I зноу на лёд з Дняпроускiх круч
Забiты падае жахлiва

Не не пакрочу абыяк
I стане мутарна-турботна
Бо гэта ж брат або сваяк
Ужо забiты там смяротна

Зноу палiлась вадзiцай кроу
I непатрэбныя ахвяры
Ды пад лiчынаю сяброу
Майструе хтось народу кары...               

Ад той вайны мiнула шмат
I сведак мала засталося
I плача зноу сiвы салдат
Як жа такое адбылося

Што брат на брата у мiрны час
I без вайны вайна у хаце
Ды молiць позiркам за нас
На абразы з надзеяй мацi...

Сябе пытаю усё часцей
А каб не чуу а каб не бачыу
Я б усю жудаснасць падзей
З палегкай сэрца перайначыу!


Рецензии