Успамины

Тут кожны крок абудзiць успамiны
Замшэлы камень сведка тых часоу
Ды у гушчары квiтнеючай калiны
Сустрэне май зноу спевам салауёу

I год не шмат -ды толькi дзе былое
Дзе тых сялiб шчаслiвыя званы
Дзе спадчына...-парослая травою
Ды зруйнаваны селiшч камяны

Бягу туды -спатканне не магчыма
А кветак водар цешыць зноу i зноу
I дзесцi тут адчуеш што Радзiма
У клекатаннi величных буслоу

I робiць памяць шмат разоу адвеку
Свой таямнiчы ачышчальны шлях
I кажуць будучыня ёсць у чалавека
Калi мiнулае трымаеш у руках!


Рецензии