Пра рыбака i яго рыбку

Мой сябра Вова, вельмi клёва,
Зухвала, нават я б сказаў,
Ён абяцае частку ўлова,
На пiва, а не для забаў!

А дзе ж той хвост ярша цi лiня
З якiм ня сорамна сябрам,
Правесьцi разам адпачынак?
Ды мабыць жонкiна: - Не дам!

Ах жонкi, жонкi. Ну i стварэньнi,
Як гэту рыбу – мужа - на кручок,
I пiльна ловяць ўсе iмкненьнi,
У свой асобны, ласкавы сачок!

Пасьля i ня знаеш, што ты, дзе ты,
Што можаш сам. А што – не сам.
Бо назаўсёды права вета,
У нашых, у вяльможных дам.

Ну што за прыкрая карцiна,
А запярэч – дык без парткоў!
Дык дзе-ж той хвост ярша цi лiня,
I ты з iм разам, В.Парткоў?


Рецензии