Сьн лась...

        Сьнілась…

Сьнілась баба, сьнілась маці,
Бацька ў гэрбах медалёў,
Ад чыгуначнай брыгады,
Працы шчырай мазалёў…

Сьніўся рэчкі гуд вясновы,
Што ламала нам плыты,
На плытах гэтых лядовых
Мы шчасьлівыя былі…

Калі ж раніцай прачнуўся  -
Умот суцяўся ад бяды;
Няма бабы, маткі, бацькі…
Няма рэчкі той Трубы…
                -08.03.16.


Рецензии