Як памiрае Мiнск
Цэляцца ўніз А-чацвертай, з пячаткай, паперы.
Подпіс узнік і зайшла сакратарка Наташа,
Разам з аўтографам выйшла і войкнулі дзверы…
Гэта пачатак працэсу, які назавуць ушчыльненнем
Некалі ўтульнага цёплага мікрараёна.
Гнюсны гатэль праектуе праплачаны “геній”
Проста ля Свіслачы ў парку нядаўна зялёным.
Гэта фінал кірдыка, бо ад Мінска душа адляцела
Крыху раней, ну а зараз чарговы чынуша
Стэрылізуе парэшткі, каб горада цела
Анатаміраваць цалкам, адрэзаўшы яйцы і вушы.
Вентспілс, 7 сакавіка 2016.
Свидетельство о публикации №116030807625