Лiстапад...

   Жоўтае, чырвонае лісце на сцяжынку
   З клёнаў асыпаецца восеньскай парой.
   Дворнікі з мяцёлкамі, нават без прыпынку,
   Гойсаюць за лісцем - дрэнны ў іх настрой.

   Дзяўчынка букецік з лісцікаў сабрала,
   Крочыць за бабуляй у дзіцячы сад
   І штурха'е весела лісце, што апала,
   Ножкамі маленькімі ўперад і назад.


Рецензии
Добры верш! Прыемна чытаць вершы на роднай мове і што самае галоўнае прыгожыя вершы! Жадаю Вам больш такіх добрых і цудоўных вершаў! З павагай Антон!

Антон Евсеенко   22.12.2016 21:34     Заявить о нарушении
Іншы раз спрабую простымі словамі, на роднай мове, выказаць свае пачуцці,
перажыванні, ці адлюстраваць прыгажосць навакольнай прыроды.
Дзякуй за пажаданне!
Творчых Вам поспехаў і добрага настрою!

З павагай...

Леонтий Обринский   25.12.2016 14:24   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 3 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.