Гэта Вам Беларусь, не Амерыка
Тут жывуць спадары бульбашы.
Ядзяць бульбу, мятуць хату венікам,
Самагону нальюць ад душы.
Як прыехаў сюды -- быў я здзіўлены
Прыгажосцю тутэйшых дзяўчат.
Па праспекце хадзіў я гадзінамі,
Бо не мог з іх адвесці пагляд.
Ды бяда, --ходзяць з неграмі парамі.
То ў гатэль, то з гатэля -- у бар.
Але ж ёсць сярод іх і спадарыні!
Іх не зманіць ні франк, ні даляр.
Мне б такую мадонну ды ў Францыю.
Ад яе б закружыўся Парыж.
Ды не схоча яна распранацца
І цнатлівасць губляць да пары.
Гэта Вам Беларусь, не Амерыка.
Тут жывуць спадары -- бульбашы.
Ядзяць бульбу, мятуць хату венікам,
Самагону нальюць ад душы.
Свидетельство о публикации №116030607224