Выпускникам - 2011

Як хутка праляцела пяць гадоў   
Жыццю тут навучаўся я нанова   
І вось я на лінейку крочу зноў   
Прыняць дыплом душа мая гатова   
                Я ўспамінаю той далёкі год   
                Як на навуку я не мог налегчы 
                І сонейка свяціла мне з нябёс   
                Прасіла з курса першага не збегчы 
Як не хацеў я грызць  граніт навукі 
Але дырэктар мне сказаў ня грозна
Пасля  другі  і  трэці  пяты год
Араў навук я цяжкія барозна
               І я  паняу,  як восенню  вясною
               Уся дыхае зямля як нашы грудзі
               І што яна стараецца  даць  хлеба
               Каб поўнымі сталы былі  ў вас людзі 
Тут пяць гадоў  прайшлі вам не дарэмна
Хоць шмат   чым вы  былі  і не давольны 
І вам сягоння хопіць знанняў   пэўна
Ідзіце і арыце  зямлю вольна
              Цяпер  арыце  сейце  хто дзе можа 
              І ў гэтай працы мы вам пажадаем   
              Каб  ваша праца так была прыгожа
              Вялікім смачным белым караваем
Усім  жадаем  каб  праз  гадоў  дзесяць
З радасцю прыйшлі  вы в УНІВЕР
З гонарам  сказалі: "Я вучыўся"
Я  сельгасдыплома кавалер   


Рецензии