Свята
Настае дзянёк такі,
Калі раптам нас з табою
Заўважаюць мужыкі.
З нам вядомае прычыны
У гэты дзень, на годзе раз,
Вельмі любяць нас мужчыны,
Паважаюць надта нас.
Кветак нам нясуць букеты,
Дораць падарункі ўсім,
Шчодра хлусяць кампліменты
Жонкам, родным і чужым.
З магазінаў разграбаюць
Заляжалы розны хлам
І віншуюць-прывячаюць
Жон, дачок, сясцёр і мам.
Ды любы капрыз жаночы
Сёння ў гонар для мужчын.
Дагадзіць ва ўсім ахвочы
Муж і брат, сусед і сын.
І жанчына пачынае
Верыць нават і сама:
Гэта ж вунь яна якая!
Гэта ж без яе - няма
Шчасця мужу ў цэлым свеце,
Без яе сумуе брат,
Любяць, слухаюцца дзеці
І сусед сустрэчы рад.
Бач, назваў прыгожай мілы!
Бач, на кухні дапамог!
І растуць у жонкі крылы,
Пад сабой не чуе ног!
І ад шчасця маладзее,
Свеціцца жаночы твар!
А назаўтра ...лічбу "дзевяць"
Адкрывае каляндар.
І ўчарашняя прынцэса,
Закасаўшы рукавы,
Прыступае да працэсу,
Што надоўга з галавы
Выб'е хуценька, як бачна,
Восьмасакавіцкі тлум!
Зноў яна кухарка, прачка,
Нянька... Словам, проста сум.
Свята скончана ў жанчыны.
Дзе ўчарашні рай зямны?
Дзе падзеліся мужчыны?
Мо прысніліся яны?
То не сон. Жанчыны маюць
Раз на год дзянёк такі
Па вясне, калі бываюць
Мужыкамі мужыкі.
Свидетельство о публикации №116030611179
100+
Клаўдзія Сямёнаўна, як я люблю Вас вось за гэткія вершы!))))))
Яго б — у людзі! Талент нельга хаваць у кішэні!))
Лаззаро 14.03.2016 21:49 Заявить о нарушении
Вельмі рада, Лаззара, Вам і Вашым сонечным словам!
Клавдия Семеновна 17.03.2016 15:57 Заявить о нарушении