Вясною хочацца дамоу
У родную мне Тучу,
Юнацтва голас дзе не змоўк
Дзе сэрца я не мучу!
Дзе так знаёмыя таполі
І ў лес вядзе дарога
І дзе мяжа мне шэпча ў полі:
"Сядзь! Аддыхні нябога!
На момант на адзін забудзь
Бадзянні па чужыне
Павер, што тут да шчасця пуць
У родным краю, сыне!
Нічога з праляцеўшых лет
Вярнуць ты не сумееш,
Тоды жыві, твары паэт,
Ты ж вершам сэрцы грэеш!"
Свидетельство о публикации №116030505558