Вясна
Яны плывуць, бы ручнікі,
Паміж лясамі і палямі
Да белай, вусцішнай ракі.
Вясна зямлі шапоча словы,
Нібы малітву з году ў год,
Каб памяталі людзі мову,
Казалі шчыра: мы--народ.
Вясна дарыла нам надзею,
Вяла па лузе да вады,
Каб нашы мары маладзелі,
Квітнелі думкамі сады.
Свидетельство о публикации №116030504633