Шлях да Беларусi
Вяртае шлях усіх да Беларусі.
Малюся яе шчырай дабрыні
І квецені вясны яе малюся.
Тут шчырасць слоў ліецца дабрынёй
Яе святой і мілагучнай мовы.
Мы думкі і надзеі дарым ёй,
Каб птушкаю ўзляталі нашы словы.
Прыпеў:
Зямля чысцюткіх мрояў і крыніц --
Зямля Купалы і зямля Скарыны:
Тут нашыя святыя карані,
І продкаў дух, якога не скарылі.
Спяшаюся сказаць табе аб тым,
Што ты ў мяне адзіная такая.
Заўсёды бачу вобраз твой святы,
Што ў родны край здалёк мяне гукае.
Лугі твае ўсе пахнуць малаком,
А росы навяваюць успаміны,
Тых думак, што ад глыбіні вякоў
Квітнеюць у душы маёй краіны.
Прыпеў:
Зямля чысцюткіх мрояў і крыніц --
Зямля Купалы і зямля Скарыны:
Тут нашыя святыя карані,
І продкаў дух, якога не скарылі.
Свидетельство о публикации №116030510456