Шлях праз памылкi

На горасным небе не бачна святла,
Адны толькi цяжкiя хмары.
I стогне ў голас пад крыжам ралля,
Бо шчырасць вартуюць пачвары.

Не вырай iз дальнiх i цёплых краiн,
То дождж цягне космы над лесам.
І чырванню плача счарнеўшых рабiн
Верш зграбны чужой паэтэсы.

Навошта надвор’е махае галлём
I дробным калоцiць  у вокны?
Жывём, як жылi, ну, а потым - памром,
Той шлях праз памылкi не доўгi.

Сяргей Качанаў-Брандт, 02.03.2016


Рецензии