Апошняя размова
Дачка ведала, што маці памірае.
Адракліся ад яе ўрачы:
- Што хацець, яна ў вас старая...
І дачка не стала галасіць,
І не стала бегаць,мітусіцца,
Пачала матулечку прасіць
Выслухаць яе і памаліцца.
- Дзякуй, Мамачка, за ўсё дабро,
Што жыццё ўсім нам падаравала,
Што наш род, нібы верацяном
У моцныя вяроўкі пазвівала.
Дзякуй, Родная,за ласку і святло,
Што ў пакутах дзетак нараджала.
Дзякуй за сардэчнае цяпло,
Як расціла нас і павучала.
Дзякуй за бязбеднае жыццё,
Бо рубель з капейкай ашчаджала.
Уручную ладзіўшы быццё
Чысценька і цёпла апранала.
Ты здароўе дзетак берагла,
І,бывала, ночкамі не спала,
Адпачыць толькі тады змагла,
Калі працаваць сілы не стала.
Век вучыла нас па - людску жыць,
Мудрасцю сваёю аздабляла.
Людзей шанаваць, вёску любіць
І дзяцей, і ўнукаў навучала.
Дзякуй, Мама, за святло ў акне,
Што з дарогі нас заўжды чакала.
ДЗякуй, што дала магчымасць мне
Свечку даць, Анёла каб вітала.
Дзякуй, дзякуй, дзякуй гавару
І апошні раз цябе цалую.
Я цябе да Бога адпушчу
Добрую і вечна маладую.
Свидетельство о публикации №116030210810
Апошн1 раз глядз1ш ты на матулю.
Ужо закрыу Бог любыя глазнцы
! рук1 на грудзях крастом устул1у.
Апошн1 раз,каб тольк1 не спазн1цца.
Каб тольк1 думкам1 пачуць яе наказы
! цеплыню,што ад яе навечна
Табе уся аддадзена адразу.
Так1 лес Мац1,так 1дзе адвечна..
Яна маленьк1х нас галуб1цб,люб1ць
! усе жыцце яна дапамагае,
! у час апошн1 не,не пазабудзе,
Усе нядобрае с сабою заб1рае.
Яна у снах засцеражэ ад згубы
! зорачкай свяц1ць на небе будзе
Кал1 яе матул1 вобраз любы
Н1 сэрцам,н1 душою не забудзем.Прости,что русским шрифтом.Удачи тебе и вдохновения,весеннего настроения
Палина Ивчик 03.03.2016 11:47 Заявить о нарушении
Маргарита Губич 08.03.2016 16:51 Заявить о нарушении