Тэлевизар не уключай
Галава ідзе кругом:
Там страляюць,тут забілі,
Затануў недзе паром.
Чалавечыя пачуцці
Адышлі на задні план.
І адзінай стала мара:
Як набіць сабе карман.
За сенсацыяй пагоня,
Каму гора,каму смех.
Можа крышку скажуць праўды,
А хлусні-дык цэлы мех.
Халадамі нас пужаюць,
Не высоўвай хоць ты нос.
А хіба ж такое дзіва
Пасярод зімы мароз?!
Мацней сонейка прыгрэе-
Ва ўсім свеце ералаш:
Пагражае нам паводка,
Памяняўся клімат наш.
Так галовы затлумілі,
Што бярэ людзей адчай.
Калі хочаш быць здаровым-
Тэлевізар не ўключай!
Свидетельство о публикации №116030104499