Навальница
У нагах такі цяжар
Жар стаіць, я як забіты
сонца парыць такі вар
А на небе быццам сажа
Хмары чорныя ўстаюць
Быццам волаты дзіўныя
яны з захаду ідуць
Стаіць шум ад іхняй мовы
Усё калышыцца грыміць
Хтось дае каманды-словы
Усё страляе і блішчыць
Сам пярун тут грозналіцы
Ідзе сюда і вядзе раць
Лук яго з маланак звіты
Хочуць хлопцы пастраляць
Скача конь многакапыты
Неба служыць ім шатром
Гукам-грукатам пакрыта
перамешана з агнём
Усё ніжай ніжай вісне
Над зямлёю з хмар страха
Сваю сілу набірае
Дождж зачаўшыся сціха
Пазіраю я на хмары
Што рабілі там яны
Іх маланкамі аралі
І траслі іх перуны
Там яны чарцей ганяюць
Лупяць стрэламі па ій
Ліха носяцца ў маланцы
З Пяруном яны ўдваіх
Сярабро быццам із неба
дожджык каплямі ўпаў
Блісь маланка, потым цяжка
Гром магутна загучаў
Усё неба разарвалі
Асляпілі бліскавіцы
Уся зямля ў вадзе ўтанула
Пацяклі па ёй крыніцы
Свидетельство о публикации №116022811247