Ветрык хваляй...
З-за пагорка наляцеў,
Раскудлаціў дым над хатай
І сняжком зашалясцеў.
Натрусіў чысцюткай белі
На панурасць бурых траў,
Нібы мытыя пасцелі
Прасушыцца разаслаў.
Ды памчаўся скокам-бокам
Над платамі ўздоўж сяла.
І наўсцяж – як кінуць вокам-
Коўдра белая лягла.
Свидетельство о публикации №116022708137
Ирина Косенкова 03.03.2016 20:31 Заявить о нарушении
І Вам цяпла, сонца і вясны !
Клавдия Семеновна 04.03.2016 14:05 Заявить о нарушении