светлай памяц Н
Слезы на кветках.
Мы - прывіды,
Цені падлеткаў.
Што сталася з намі?
Хто мы ці што?
Сваімі рукамі
Мы губім жыццё.
Пара ўжо запомніць:
Наркотыкі - жах,
Але пакаштуеш...
І звон у вушах.
Адзін раз, другі...
І хочацца зноў.
Шукаем атруту,
Уцягваем сяброў.
Плачуць бацькі
На магілах падлеткаў:
"За што ж вы згубілі
Жыццё сваё, дзеткі?"
..................
Стынуць у падзенні
Слезы на кветках...
Вы - прывіды,
Цені падлеткаў...
27 сакавіка 2001 г.
Свидетельство о публикации №116022707506