Родны край мой

Родны край мой, казачны і мілы,
Беларусь чароўная мая!
Хто жыве тут - будзе той шчаслівы,
Бо святая гэтая зямля.

Людзі тут старанныя спрадвеку,
Працаю багацце множым мы.
Ведаем, як важна чалавеку
Добры след пакінуць на зямлі.

Зроблена на ёй ужо нямала,
У кожнага свой лёс, жыццё і век.
Хочацца, каб з гонарам гучала
Слова залатое - Чалавек!

Край заўсёды наш багатым будзе,
Ён прыгожы, сонечны такі.
І жывуць цудоўныя тут людзі,
Што зямлю праславяць на вякі.


Рецензии
Лариса, очень красивое стихотворение о любви к родной Белоруссии!

Елена Ларская   18.07.2017 18:57     Заявить о нарушении
Лена,спасибо,что прочитали на белорусском!
Рада,если всё поняли!

Лариса Гапеева   18.07.2017 19:09   Заявить о нарушении
На это произведение написано 18 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.