У небе над Мадрыдам

Рэчка думкаю глыбокай
Хвалi прынясе здалёку.
Абгарне сваiм блакiтам
Птушак у небе над Мадрыдам.

На чужбiне, як у палоне -
I вячор у дрыгве не тоне.
Цягне лес жыццё марудна,
Ды няма парады путняй.

А пад сэрцам адназначна,
Боль зямлi сваёй не бачна.
Не чуваць яскравай  мовы,
На замежнай гучаць словы.

Пачарнела над Мадрыдам,
Ноч над дахамi разлiта,
I гарыць адна ў скарбонцы
Зорачка ў маей старонцы.

Сяргей Качанаў-Брандт, 27.02.2016


Рецензии