Туга з радасцю
21.08.2014
Заслаўская туга Рагнеды
Над тым "ЗамЭчкам", нібы дым...
І радасць, што сыночак веды
Спасціг з маленства на гады.
Нашчадкі дрэва Рагвалода
Пісьменствам абуджалі Час,
А той, хто Словам так валодаў -
Гарыць паходняю для нас!
І Слова дух, і сіла праўды -
Хай іх мацнеюць карані,
Ды Мова не пазнае здрады,
Ты, Божа, Мову барані!
Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116022605416