На тым двары

На тым двары.

На тым двары, дзе нас люлялі,
Дзе калыханкі пелі нам,
На тым двары, як бразьнеш клямкай  -
Цішыня варухнецца ў хлявах.

На тым двары, крывёй палітым,
Тою бязьлітаснай вайной,
На тым двары, салдат забіты,
Ляжыць у карэньнях тапалёў.

На тым двары, людской гамонкі,
Па сьвятах, буднях не пачуць,
На тым двары,  ад клямкі бомкай,
Ад ганачка, шляхі ў жыцьцё вядуць.
                -22.02.16.


Рецензии
Шчырае дзякуй за добрыя вершы!
Запрашаю да майго "Беларускага альбому".
З павагай,
Сьвятлана

Светлана Кабанова-Рожко   06.04.2016 20:05     Заявить о нарушении
Вам, таксама, дзякую за увагу да беларускага Слова. Прыемна чуць, што мае намаганьні на гэтым абшары не марные.
Ваша запрашэньне прымаю і выпадзе вальней часіна - абявазкова да Вас зазірну.
Дзякую за увагу.

Михаил Кортелёв   06.04.2016 20:52   Заявить о нарушении