Боль

 стихотворение на белорусском языке

  Я не ведаю, с чым параўнаць
  Рук пяшчоту і вуснаў мёд.
  Мо таму, мне цябе чакаць,
  Усё жыццё, ужо каторы год.

  Любы мой, на якой мяжы
  Лёс паслаў нам сустрэчу і боль,
  Ці адчуў на сабе, скажы,
  Як балюча : на рану - соль?

  Буду ў марах цябе сустракаць,
  Бо цяпер ты належыш другой.
  Мне ж пакінуў адно выбіраць:
  Паміж крадзеным і тугой.


   фото из интернета


Рецензии
Каханне гэта! Разумею, што цяжка!.. Не турбуйся!

Леонид Грушко   29.02.2016 16:44     Заявить о нарушении
Удзячна за разуменне, Лёня!
З павагай,

Анна Будзько   29.02.2016 17:14   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.