Цуды-аблокi

Зачаруйце мяне, падхапіце,
Беласнежныя цуды-аблокі,
Абдыміце, з сабою вазьміце
Ў свет чароўны і вельмі далёкі.

Буду я спадарожнічаць з вамі,
З вышыні на Зямлю ўглядацца,
І з калматымі туманамі
Кісялямі вісець, разлівацца.

Я ўбачу, дзе сонца кладзецца,
На пярыне якой спачывае,
І рачулку, што стужкай уецца,
І як вецер бярозку чапляе.

Зачаруйце мяне, падхапіце,
Беласнежныя цуды-аблокі,
У дзяцінства мяне аднясіце-
Край чароўны і вельмі далёкі...


Рецензии
Ирочка, снова я не удержалась перед Вашим чудесным стихо... Зайдите ко мне...-Л.Г.

Лариса Геращенко   25.08.2016 22:58     Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.