Зямля
Дзе плуг аратага ідзе глыбока...
Зямля - бясконцасць, - не ахопіш вокам,
Народзіць хлеба, гультаям - былля.
Зямля... Хоць рухаецца спакваля,
Ды розным за жыццё паверне бокам,
Здаецца, што ўздымаешся высока,
І раптам застанешся без руля.
Прыцягвае і неба, быццам звАда,
І колькі не глядзі за небакрай,
Ды жнівеньскім злятаюць зарападам
Гады, - адкаласіліся на пожні.
Не ведаем - ці пекла там, ці рай,
Але ў зямлі прытулак наш апошні.
23.02.2016 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116022307954
Александр Малухин 06.03.2016 06:47 Заявить о нарушении
Ядвига Довнар 06.03.2016 09:49 Заявить о нарушении