Благ гэты сьвет ц харошы...

Благі гэты сьвет ці харошы?  -
Балагосьці, харошасьці  -  дым;
Усё растане сьнягамі з барознаў,
Бы за морам паўднёвым сьляды.

Усяму даражэйша, мой сьвеце  -
Існаваньне на гэтай зямлі,
Тое, што пры сьпякоце ці сьнезе,
Непакоіць аб родных сваіх

І той дух, што нязбытна ды пругка,
Уздымае да тое вышы,
Дзе мігцяць агняцьветамі ружы
І згараюць на нетрах душы.
-20.02.16.


Рецензии