На памяць ад мамы
Выраблены спрытнай мамінай рукой...
Упрыгожваў вокны іх малюнак зранку,
Дзе лілося сонца промнямі ў пакой!
У сурвэтках тканых, ручніках , карунках,
Там душы часцінка мамінай жыве,
Повязь двух стагоддзяў у тых нітках-струнках,
Рук цяпло і сэрца ў родным харастве!
На душы як прыкра, ці як сэрцу млосна -
Ручнічок да твару мамін прыхіну -
Падбадзёрыць моцна сілаю дзівоснай
І расквеціць раптам золкую вясну!
Сакавік, 2014 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Свидетельство о публикации №116022208712
Цудоўны у вас вершык атрымаўся, засмуціў маю душу...
Не так даўно і мяне аставіла матуля, хоць я сам ужо мог бы быць
прадзедам. Проста мы жылі разам і яна, аставіўшы мяне, пайшла у Неба
да Таго, Каго больш за усе любіла...
Што ж і я ужо на фінішнай прамой, дай толькі Бог сілы да канца застацца
Яму верным.
Шчыра дзякуй за вершык!
Мір вашаму дому!
Прабачце, вы, выпадкова,не з Ваўкавыску? бо тут многа і Доўнараў, і Курьяновічаў.? Але гэта не важна, важна што вершык харошы...
Иван Супрунович 16.08.2016 18:19 Заявить о нарушении
Кур'яновічаў-на Вілейшчыне.З павагай да Вас,
Ядвига Довнар 16.08.2016 18:34 Заявить о нарушении