Народны паэт

              2.03.2014г.перастала біцца сэрца
              народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.

Сіверна вясной вятры падзьмулі,
Смутак несучы нам, холад, золь,
Адышоў у вечнасць Барадулін -
І нясцерпны сціснуў сэрца боль.

Творча, сакавіта, непахісна
Сын Айчыны працаваў і жыў!
Хай пачуе УсятрЫмца УсяІсны
Споведзь на апошняй, на мяжы.

Нельга ўжо нічога перайначыць,
Зернем слова прарасце ў палях!
Беларусь і родныя Вушачы
Сына правялі ў апошні шлях...

4.03.2014      Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии