Баль у лютым

Мяцеліцца думкамі люты,
Як снегам у тыя гады,
Праверкай, ці добра абуты -
Ды цёпла было маладым!
Так цёпла было ды іскрыста
Ад снежнага балю зімы,
Гарэлі ў душы прамяніста
Юнацкімі марамі мы.
Акрайчык нас месяца цешыў,
Што крыху да ранку падрос,
Ніхто не хацеў ісці першым
Дадому, хоць дужаў мароз.
Мяцеліцца думкамі люты...
На скроні завейна плыве,
Твой вобраз міжволі прыкуты
Да сэрца, і там ён жыве.

22.02.2016    Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)


Рецензии