Хатняе
Сёння сустрэча не адбудзецца.
Б'ецца шалёнае сонца-сэрца:
Дзверы, лесвіца, двор, вуліца –
Шлях нескладаны, такі знаёмы,
Але не складваецца, ня йдзецца…
Сёння, нажаль, не выбрацца з комы –
Не атрымоўваецца сустрэцца…
Ціха мяне паглынае кома –
Я апускаюся ў бездань шэрую.
Плошчу пакоя ўнутры дома
Моўчкі бяздумнымі крокамі мераю.
Няма мне спакою на гэтай плошчы,
Яна паглынае цалкам урэшце
Мяне, мае агеньчыкі-вочы…
Не атрымоўваецца, хоць рэжце,
Хоць ежце мае кавалкі сырымі –
Насустрач не пабягу таропка.
Хаваючы твар у штодзённым грыме,
Я застаюся хатнім. Кропка.
22.02.2016
Свидетельство о публикации №116022212241