Бацькава мова
Называў заўсёды бацьку татам,
Так на мове бацьку называў.
Бацька мой таксама быў салдатам,
За Радзіму з немцам ваяваў.
Выжыў, ажаніўся, нарадзілі
І дачку з матуляй, і сыноў,
І на роднай мове гаварылі
І пра бульбу з ёй, і пра любоў.
Вось такое ў іх было каханне,
Што і выбраць некалі было,
Досвітак прыйшоў, ці мо світанне
Золатам ахутала сяло.
Палюбіў і я такую мову,
На якой мой бацька размаўляў,
Не пярэчыў бацькаваму слову,
Разам з ім і сеяў, і араў.
Не існуе ўжо старая хата…
Ўспамінаю бацьку і раву…
Для мяне заўсёды ён – мой тата,
Я інакш яго не назаву!
Колькі ўжо напісана пра мову!
Называюць матчынай яе.
Для мяне ж – жыцця майго аснова,
Калі бацька песню запяе
Пра ваду, як у ярок збягае,
Ці пра кладку, што заносіць вір…
Мова бацькі, мова дарагая,
За цябе змагаўся ён за мір!
21. 02. 2016 г.
Свидетельство о публикации №116022109498