20, 02, 2016 Интересный сон

 
 Ізноў мне сніцца сон, як быццам я на лавачцы, гадоў мне дзесьці сто ...Вакол народ, народ ... і думкі ўжо і не ў разброд, а ва ўнісон...мо і не сон ... і мне не сто гадоў, а мо палова толькі з гакам ...мо ўбачу на стале яшчэ і булку з макам, і апельсін, і яблык не чарнобыльскі, і пенсія мо будзе годнай, медычныя паслугі па здароўю... не будуць ужо чакаць , пакуль без іх заўчасна здохну ...Галоўнае запамятавала бабка... вялікая труна, труна ў яме, а ў ёй улада купай звалена... І стромкая сцяна , і лесвіцы няма, вядома ...
Ты дзе, пралетыр'ят, мо ты - вар'ят? Не справіцца ізноў нам без цябе! Харэ цярпець!


Рецензии