Идзе са сваёю бядою
Па голай замершай зямельцы ідзе
У коміне вецер гудзе завывае
Ніяк мне ў хаце заснуць не дае
Ад зор не рунее ў смуге ўсё неба
Прапаў дзесці месяц не ходзіць па ім
І нехта пляцецца кудысь яму трэба
І цяжкае гора на карку нясе
Застаўся без хаты жыве дзе папала
Ідзе з сваім горам такою парой
Каптан яго мокры мясцамі парваны
Не страшна яму тут начной цямнатой
Жыве ён на звалцы з катамі сабакай
Вячэраюць разам што Бог ім пашле
Раней агрономам ён быў задавакай
Ідзе ён з надзеяй што хутка памрэ
Пакуты закончыць і гора не стане
А вось за пакуты ў рай Бог вазьме
А покуль ён марыць аб цэлым каптане
Таму што жывы ён і вецер злы дзьме
Свидетельство о публикации №116022002957