Для каханага мужа
З табой побач даўно.
Так пачуццю адданыя,
Што ў сэрцах яно.
А па венах - крыніцаю
Ўсхваляваная кроў.
І ніяк наталіцца ёй
Ўсё не можа ЛЮБОЎ!
Трошкі мо падманутыя-
Гэта усё НАЗАЎЖДЫ?!
Так пяшчотай ахутаны,
Што не лічым гады.
Нашых сэрцаў мелодыя,
Нашых душ унісон,
Як КАХАННЮ - рапсодыя,
Быццам казачны сон...
Свидетельство о публикации №116022010294
Добра напісаны!Спадабаўся сваёй шчырасцю!
Няхай гэта пачуццё застаецца назаўсёды!
З цяплом!
Лариса Гапеева 25.02.2016 08:33 Заявить о нарушении