Да гарбаткi

Хованкі ў далонькі,
Пырскаюць дзявонькі:
Пакаштуйце, свАты
Гарбуза з гарбатай!

Жанішок, як блазен,
Па стале як бразне!
Кулаком як трэсне!
Гарачынь - нявесце.

Кпіць з яго не варта,
Бач, глядзіць упарта.
Вырашыў жаніцца-
Паламаў стальніцу!

Паламаў і крАты-
Забірайце, свАты.
Праз дрыготку ў целе
Ўсцяж глядзіць ды сцеле.


Рецензии
Праўдзіва вам кажу, праўдзіва -
Жаніх сапраўдны мужчына,
Калі ён трэснуў кулаком па стале,
Жонцы значыць будзе смачна з ім спаць))

Альбатрос 99   19.02.2016 12:57     Заявить о нарушении
Гарантыі "як будзе спаць"-
Няможна даць, маўляў.
Мужчынскага жа ш "йопа маць!"
Ніхто не адмяняў.

Ольга Маро   20.02.2016 12:13   Заявить о нарушении
))
А вы на "маці" і пацалункам, Ды пуза пяшчотна казытаць, І ён паўстане ратауем, Вас вусны стане цалаваць

Альбатрос 99   20.02.2016 12:40   Заявить о нарушении
Я пры чым? Гэта бытавая замалёўка.
Не ўсё ж пра сябе пісаць? )))

Ольга Маро   20.02.2016 13:02   Заявить о нарушении
а з чаго вы так вырашылі,
што тут ўсё пра вас,
гэта ж хлопцу,
што вы звілі
верш там свой выткав)))

Альбатрос 99   20.02.2016 13:52   Заявить о нарушении