Чырвоная Злака i сiняя Злака

Начныя пульсары – таемныя знакі:
Чырвоная Злака і сіняя Злака.
Калоцяцца злосныя Злакі па столі,
Нібыта спажылі зашмат алкаголю.

На трэцім паверсе шалее сабака, –   
Таксама, відаць, напалохала Злака…
Ня спіцца і мне, і сямейным прывідам,
Ня скончыць бы гэтую ноч суіцыдам.

Схіляе мяне стаць ліхім вурдалакам
Галодная самая – сіняя Злака,
Чырвоная ж Злака крывавіць прасціны –
Ірве кіпцюрамі цягліцы і спіну.

Зрабіліся ўранку шалёныя Злакі
Звычайнай, праз вуліцу, крамаю “Златка”…
Я выжыў, хоць літара Т не свяціла,
І зараз пайду ў гастраном па “чарніла”.


Рецензии