Родная хатачка

Цяпло роднай хатачкі
Здалек адчуваю…
Да яе, да матачкі
У думках завітаю.

Там пяшчотнай коўдраю
Мурава заўжды расце,
Там вясною шчодраю
Дзедаў бэз пяе, цвіце.

І на лаўцы, каля плоту
Мне прыемна пасядзець.
Вось закінуць усю работу,
На хвілінку заляцець.

Катафеявіч мурлыча
Песню пра цудоўны лес,
Чую дзед бабулю кліча,
У яе – усмешак воз.

Рэксік дасць заўседы лапу.
Дзеду  –  гонар , што казаць,
Усміхаецца і ў хату
Кліча госця  – частаваць.

Малако з збаночка л’ецца,
Булкі ў печы, як падняць,
Масла ў бойцы ліха б’ецца,
А на печы добра спаць.

Яблык бочка ў халадочку –
Свайго саду ўраджай!
Сок бярозавы ў куточку,
Колькі хочаш налівай.

У хляву сенца, аж да даху!
Можаш чай сабе зрабіць.
Пахне смачна, няма страху,
Як жывелу пракарміць

Бабка “служкай” мяне звала,
Дзед смяяўся гаспадар.
Падарункі раздавала:
Шафу насцеж – у твары жар.

Ну навошта было трэба
З магазіну прынясці
І сандалі, і гітару?
Як тут дух перавясці?

Калі хочаш палячыцца –
Дзядзьку Ваню запрашай:
У кішэні - нябыліца,
Толькі рот не закрывай.

А калі ж ен зайграе,
То адразу паплывеш.
На зямлі ты ці ў раю,
Сам не ведаеш – жывеш…

Там бабулі маціелы –
Подых ласкі ўвечары…
Хатка гэта – мая школа,
Дзе замест “давай” – “бяры”.

І таму паветра – водар
Шчодрасці і дабрыні,
Не жыло тут слова “шкода”…
Дзякуй, дзякуй карані.


Рецензии
Цудоуныя успамiны) шмат цеплынiу вершы. Дзякуй за асалоду чытання)

Зинаида Полякова   18.02.2016 10:40     Заявить о нарушении