Смаката
Бацькоў не слухаем парады,
Мы лічым:нам усё вядома-
Здароўю шкодзім мы свядома.
Усё бягом і на хаду
Прымаем нават мы яду.
-Ды сербані баршчу хоць крышку!-
Нясе матуля міску,лыжку.
-Ды на спатканне я спазнюся,
Паем,калі дамоў вярнуся.
Уздыхнула толькі маці цяжка:
-Ізноў галодны ты,бядняжка!-
Уздыхнуўшы,са стала прыбрала,
Свінням у каструльцы намяшала,
Сама пайшла і легла спаць,
Бо трэба рана ёй уставаць.
Дамой апоўначы крадуся,
Будзіць сваіх бацькоў баюся.
Каструлю ў поцемках шукаю,
З ахвотай боршчык той сярбаю!
Ды вось нарэшце заўважаю
У баршчы тым рэшткі хлеба,чаю.
І косткай ледзь не падавіўся...
-А што я ем?!-аж разгубіўся.
Панёс на свет каструлю з ежай-
І не было здзіўленню межы!
То ж трэба,так нагаладаўся-
Свінячай ежы нахлябаўся!
Усё ляцім,спяшым,ірвемся-
Потым ні з чым мы застаемся.
Калі ты хочаш смакаты,
Рабі з развагай усё ты!
Свидетельство о публикации №116021708953